Новыя рэпрэсіі за «Марш студэнтаў»


Нават за нясмелыя і рэдкія дэманстрацыі перад беларускімі ўладамі давядзецца адказваць. Днямі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў заявіў, што са студэнтамі-пратэстоўцамі трэба быць, цытата, «больш агрэсіўнымі». І яго пачулі.

Ціск на удзельнікаў студэнтскага маршу, які адбыўся 2 снежня узмацняецца. Аднаго з актывістаў пратэсту – Паўла Сяргея, выклікалі ў суд.