Новыя рэпрэсіі супраць журналістаў


Год новы, а вось практыка, хутчэй, знаёмая і старая. Курс на лібералізацыю скончыўся. А журналісты ізноў ахвярамі пераследу. Адразу тры пратаколы толькі на аднаго незалежнага журналіста. Пад рэпрэсіі трапіў Кастусь Жукоўскі з Гомля. За нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў. Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў пратэстуе і звяртаецца ў адміністрацыю кіраўніка краіны.