Новыя правілы ўвязення тавараў


Ад шафы і пыласоса – да сыра і туалетнай паперы. З бліжэйшага замежжа беларусы вязуць, бадай што, усе катэгорыі тавараў, аднак неўзабаве гэта можа змяніцца. У сярэдзіне красавіка ўступаюць у моц новыя абмежаванні – без мыта можна правозіць тавараў максімальна на € 300 замест ранейшых € 1500, дый максімальную вагу ўрэжуць больш як удвая. Але ці толькі гэткія захады ўплываюць на таваразварот на лініі Вільня–Беларусь?