Новыя поспехі Міхаіла Грабоўскага


 Цешыць беларускі нападнік Міхаіл Грабоўскі. Ён вызначыўся 12-аю асістэнцкаю перадачаю, калі ягоны партнёр – левы ўінгер клубу «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Брок Нэлсан – адкрыў лік у двубоі «выспаўлянаў» супраць «Таронта Мэйпл Ліфс» у Канадзе. А «Нью-ёркцы» выгулялі матч, 6: 3, і ўзняліся на трэцяе месца ва Усходняй канферэнцыі.

Найлепшая каманда тут – «Ўошынгтан Кэпіталз». «Сталічнікі» сустракаюць новы год абсалютным лідарам Усходу, дадаўшы да свайго таблічнага рахунку два пункты пасля перамогі над «Бафала Сэйбрз» 2:0. «Флорыда» правяла два лішніх матчы ў параўнанні з «кэпіталз» і саступае 10 пунктаў. Таксама два матчы мае ў запасе перад сваім пераследнікам – «Манрэаль Канадыенс» і «Айлэндэрс». Толькі ў набраных пунктах яны аднолькавыя. А найлепшая каманда лігі на гэты час – «Далас Старз». «Зоркі» ідуць на Захадзе першымі з перавагаю над «Сэйнт-Луісам» на сем пунктаў і яшчэ не згуляўшы адзін матч у параўнанні з «блюзменамі». Хаця перадапошні ў годзе двубой – супраць «Каламбусу» – «Далас» прагуляў 3:6.