Новы міністр працы абяцае ўсім заробак 1000 рублёў


70 тысячаў новых працоўных месцаў, 1000 рублёў сярэдняга заробку, высокія пенсіі. Новая міністарка працы Ірына Касцевіч са старту паставіла сабе высокую планку. Пытанне нават, ці не занадта фантастычную ва ўмовах крызісу? Ёй жа давядзецца і сцішаць пратэставыя настроі, выкліканыя ранейшай ініцыятывай ейнага міністэрства.

Фота: bel.biz