Новы Менск: замест «Бульбачкі» – «ПровиантЪ», замест «Ясь і Яніна» – «ЦирюльникЪ»


Эфекты глабалізацыі адчувальныя і ў беларускай сталіцы. Замест даўно знаёмых і ўжо родных гарадскіх кавярняў, крамаў ды цырульняў паўстаюць новыя. Сеткавы бізнес паглынае дробны. Нажаль, грошы не адчуваюць сантыментаў. Ад былых культавых месцаў застаецца толькі ўспамін.

На месцы крамы «Кавалачак» цяпер будзе міні-маркет сеткі «Соседи». Пакуль майстры «Яніны» засвойваюць новае памяшканне, у некалькіх метрах ад іх побач з крамай «Бульбачка» новыя гаспадары робяць рамонт. Там хутка адчыніцца новая кавярня пад шыльдай «ПровиантЪ». Гараджанам застаецца толькі гадаць: што гэта – дурны густ ці адмысловая палітыка сталічных уладаў?

Любоў Лунёва, «Белсат»