Новая хваля гвалту на Данбасе?


Нягледзячы на мірныя дамовы, узброеныя фармаванні, падкантрольныя Расеі, рыхтуюцца да актыўных баявых дзеянняў у асобных месцах акупаванага Данбасу, паведамляе ўкраінская выведка. Пакуль без прыкметаў шырокамаштабнага наступу. Аднак паводле ацэнак назіральнікаў, адпускаць усход Украіны Расея проста так не збіраецца.