Новая дэвальвацыя рубля?


З заміраннем сэрца за нафтавымі рынкамі сочаць і ў Маскве, і ў Менску. Кошты на чорнае золата аднавілі рэкорднае падзенне. Паляцелі ўніз расейскі і беларускі рублі. Урад супакойвае насельніцтва перад святамі – уводзіць мараторый на кошты. Сцэнар падобны да леташняга. Тады «зайчык» разава абясцэніўся на траціну. Як будзе налета?