Невясёлая ферма стварае дармаедаў


І прыклад тае праўды, пра якую распавядаюць нашыя журналісты. Гомельшчына, вёска Рудзенка. А там – ферма, закрытая амаль 10-годдзе. Афіцыйна – на рэканструкцыю. Што праўда, рамонт некалькі разоў пачынаўся, але скончваўся нічым. Ферма як прывід, працаўнікі, якія паз’язджалі з вёскі ў пошуках новай працы, ды рэканструкцыя, што не мае канца.