Неверагодная перамога «Мянчанкі» прывяла дзяўчат у Штутгарт


Валейбол

Бліскучая хада па Кубку Еўрапейскай канфедэрацыі валейболу жаночай каманды клубу “Менск”, офіс якога знаходзіцца у раёне вёскі Вялікі Трасцянец Навадворскага сельсавета Менскага раёну, прывяла, ўрэшце нашага чэмпіёна ў паўфінал, дзе яго чакае падарожжа ў педантычную Нямеччыну ў госці да цяперашняга лідара Бундэслігі – «АльЯнц эМ-Тэ-Фаў ШтУтґарт».

Хакей

Сёння стартаваў плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю ў Экстралізе. Першым адбыўся матч у Салігорску, дзе бронзавы прызёр мінулагодняга першынствА і таксама трэцяя каманда ў гэтым рэгулярным сезоне – мясцовы «Шахцёр» – прымаў шостую каманду па выніках папярэдняга першынствА ды толькі восьмую сёлета – жлобінскі «Металург».

Гандбол

Нарадзінцу гораду Новая Кахоўка Херсонскай вобласці Украіны, паўсярэдняму алімпійскага трыумфатара «Барсэлоны-1992» – аб’яднанай каманды СНД па гандболе, а цяпер галоўнаму трэнеру Берасцейскага гандбольнага клубу Сяргею Бябешку на мяжы зімы і вясны споўнілася 50. Менавіта на мяжы, бо нарадзіўся алімпійскі чэмпіён 29-га лютага

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: vk.com/vc.minsk