Недасяжная беларуская вёска


А мы працягваем сачыць за жыццём самых аддаленых куткоў Беларусі, куды дабрацца часам – сапраўднае выпрабаванне. Бо калі жыхароў – некалькі дзясяткаў пенсіянераў, то навошта, маўляў, даглядаць і аднаўляць дарогі. Вёска Кашалёва на Гомельшчыне з «вялікім светам» звязаная амаль непралазнаю дарогай, а грамадскі транспарт – не штодзённая раскоша.