Аб'ектыў 14.12.2018 Нават акулы рыхтуюцца да Калядаў


Чаканне Раства і Новага году напоўніцу захапіла ўсю планету. Гэтак нават у самых экзатычных краінах калядныя дзяды дораць людзям добры настрой. А часамі – робяць незвычайныя ды вар’яцкія ўчынкі.

Нягледзячы на хмарны аўстралійскі дзень, Санта разам з памочнікамі заспяваў калядкі! Прычым не проста так, дзеля прыгожага месца, а для маленькіх фанатаў з фонду «Starlight». Гэта дабрачынная арганізацыя, што займаецца цяжка хворымі дзецьмі, пазбаўленымі магчымасці весяліцца напоўніцу ў святы.

«Гэта было неверагодна, мы не чакалі ўбачыць Санту!»

«Гэта самыя лепшыя каляды!»

А гэта лічыльнік часу да самага галоўнага свята. За адлікам пільна сочаць эльфы з Галівуду. У Лос-Анджэлесе, дзе цяпер спякотна і сонечна, адчыніўся куточак свежасці «Fa La Land» – кажуць, самы святочны музей на свеце. Спадарыня Клаўс распавядае:

«Мы маем добрыя дзверы… і непаслухмяная дзверы. Санта ведае, калі вы хуліганіце або паводзіце сябе добра, так што вы павінны быць шчырыя».

Спачатку наведнікі цэлых 45 хвілінаў вандруюць па казачным музеі, разглядаючы экспанаты ды гуляючы ў розныя гульні, якія нават дарослых ператвараюць у дзяцей. Пасля чаго трапляеце да Санты.

«Я ведаю галоўнае, што яна хоча зрабіць: весела правесці час са сваёй сямʼёй на Каляды», – кажа актор, пераапрануты ў Санту.

Ці ёсць штосьці, чаго не здольны зрабіць Санта-Клаўс? Падобна, не. На Мальце ён заскочыў у велізарны нацыянальны акварыум, каб раздаць пачастункі акулам ды іншым рыбам – але, вядома, толькі тым, хто добра паводзіў сябе цягам года. Падводны герой нават паспеў палашчыць жываток зебравай акулы… Відавочна, тая паводзіла сябе вельмі добра і зусім не кусалася ў гэтым годзе.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары