Аб'ектыў 24.12.2015 Найлепшыя спартоўцы года


Марыну Арзамасаву і Васіля Кірыенку назвалі найлепшымі спартоўцамі года ў Беларусі паводле традыцыйнага апытання, якое правяла газета «Спартовая панарама».

Марына выдатна выступіла на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, дзе ў бегу на 800 метраў заваявала залаты медаль. Другі радок дастаўся Дар’і Домрачавай, замкнула тройку Аліна Талай. На рахунку раварыста Васіля Кірыенкі шмат дасягненняў: адзначу перамогу на чэмпіянаце свету ў Рычмандзе ў індывідуальнай гонцы, золата першых Еўрапейскіх гульняў у Баку. Следам за ім згодна з апытаннем размясціліся цяжкавагавік Уладзімір Стральцоў і канаіст Арцём Козыр.

Глядзі таксама
Каментары