Найбуйнейшы кампрамат у гісторыі


Галоўны скандал сённяшняга дня ўва ўсім свеце. Больш за 11 мільёнаў файлаў, а ў іх імёны палітыкаў, мільярдэраў з розных краінаў, вядомых асобаў у свеце культуры і спорту. А ўсе аб’яднаныя ланцугом мільярдаў шэрых прыбыткаў. Адное з цэнтральных месцаў у сяброў прэзідэнта Пуціна. З інфармацыі расследавання Міжнароднага кансорцыюму следчых журналістаў вынікае, што з Расеі вывелі $ 2 млрд.