На вуліцы Бухарэсту выйшлі каля ста тысячаў чалавек


Людзі выйшлі з патрабаваннямі адстаўкі ўраду, які вінавацяць у карумпаванасці. Удзельнікі дэманстрацыі, грамадзяне Румыніі, з’ехаліся ледзь не з усяго свету – ад ЗША да іншых еўрапейскіх краінаў. Медыі ўжо назвалі мітынг пратэстам эмігрантаў. Кажа румын, які жыве ў Нідэрландах.

Удзельнікі мітынгу:

«Што я хацеў бы змяніць? Па-першае, зняць карумпаваных лідараў, і тады мы атрымаем годны ўзровень жыцця. Калі мы зменім урад, будзе нашмат лепш».

«Мы хочам, каб Румынія развівалася як нармальная краіна, урад мусіць даць нам магчымасць быць годным краем, а не прыніжацца перад усім светам. Я прыехала з Іспаніі, і гэта асаблівасць гэтага пратэсту – тут шмат румынаў, якія жывуць за мяжою».

У выніку сутычак з паліцыяй, якая ўжыла вадамёты і слезацечны газ для разгону дэманстрантаў, пацярпелі больш за дзвесце асобаў. Прэзідэнт краіны Клаўс Ёганіс рэзка асудзіў дзеянні сілавікоў.

«Я хачу вярнуцца дадому, бо я жыву за мяжою ў Вялікай Брытаніі ўжо 19 гадоў. Я хачу вярнуцца, але галоўны чалавек вось у гэтым будынку, ва ўрадзе перашкаджае гэта зрабіць», кажа, – кажа ўдзельнік мітынгу.

Румынія адна з самых бедных краінаў Еўразвязу, паводле розных ацэнак, да 5-ці мільёнаў румынаў выехалі з краіны на заробкі, гэта кожны чацвёрты жыхар краіны. Апроч таго, краіну ўсцяж скаланаюць карупцыйныя скандалы. Мясцовая сацыял-дэмакратычная партыя мае большасць у парламенце, а таксама сфармавала кабінет міністраў, менавіта на яе адрас мітынгоўцы на вуліцах Бухарэсту скандавалі «Партыя злодзеяў».

«Урад мусіць сысці ў адстаўку, і на іх месца мусяць прыйсці маладыя людзі з іншаю ментальнасцю.

Няма інфраструктуры, замест 5-ці мы былі ў дарозе 10 гадзінаў. Але калі паглядзець румынскае тэлебачанне, то ў нас усё выдатна», – кажа пратэстовец.

Антыкарупцыйныя пратэсты не ўпершыню адбываюцца ў нашым рэгіёне. У 2016 годзе ў Малдове таксама тысячы людзей выходзілі з заклікамі спыніць карупцыю ў найвышэйшых эшалонах улады. Антыкарупцыйныя мітынгі ладзіць і лідар апазіцыі Расеі Аляксей Навальны. Чаму ў Менску антыкарупцыйная тэма не гучыць на вулічных акцыях, кажа палітолаг Андрэй Ягораў.

«Грамадства не вельмі ведае, што адбываецца ў Беларусі ў пытанні барацьбы з карупцыяй. Карупцыйныя кейсы яны дастаткова ціхія, барацьба гэтая паказальная, да вышэйшых урадоўцаў ніколі не даходзіць і, магчыма, узровень занепакоенасці гэтай тэмай у Беларусі не такі вялікі, як у Румыніі», – тлумачыць Андрэй Ягораў, палітолаг.

У студзені гэтага года пасля змены прэм’ер-міністра ў Румыніі ўжо праходзілі буйныя антыкарупцыйныя мітынгі. Цяпер галоўныя прэтэнзіі гучаць не на адрас асобных палітыкаў, а да ўсёй партыі ўлады, мясцовы

АН, «Белсат»