На Альманскіх балотах знікаюць журавіны

Глабальныя змены клімату, выкліканыя дзейнасцю чалавека, закранулі і самыя бязлюдныя мясціны Беларусі. Жыхары вёскі Альманы ў Берасцейскай вобласці, паскардзіліся «Белсату», што Альманскія балоты сохнуць, а таму штогод менш журавінаў. Для людзей гэтыя ягады жыццёва важныя.

Зазірнём на Палессе пад Столінам.

«Устаю ў 5 гадзінаў раніцы, есці гатую, свінням даю і іду… Прыходжу дамоў у 6 часоў вечара», – распавядае спадарыня Параска, жыхарка Альманаў.

«Ураджай слабы, супраць мінулага года напалову. І кошт таксама – было да 5 рублёў, у гэтым 3 рублі – гэта не цана», – кажа жыхар Альманаў спадар Мікалай.

Яшчэ адзін жыхар Альманаў Уладзімір Крывалевіч гаворыць:

«Працы няма. Журавіны, чарніцы – толькі сезоны. Грыбы – хаця грыбы не бяруць, можна прадаць па дзяшоўцы».

У сваю чаргу спадар Анатоль, прадпрымальнік, закупнік журавінаў, дадае:

«У тым годзе закупілі 100 тонаў ягадаў, а сёлета толькі 40 тонаў. Слабы ўраджай гэтым годам. Слабее, з кожным годам слабее…»

Яраслаў Сцешык belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Глядзі таксама