На акцыю супраць беззаконня міліцыі прыходзіць толькі міліцыя


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeVg0XzVZZmI4WDAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На заклік АГП «Спынім мянтоўскае беззаконне!» адгукнулася ўдвая болей сілавікоў і журналістаў, чым простых грамадзянаў.

У акцыі салідарнасці са збітымі ў Фрунзенскім судзе сталіцы актывістамі і журналістам парталу TUT.BY непасрэдны ўдзел узялі ўсяго каля паўтара дзясятка неабыякавых.

«Людзі запалоханыя гэтай уладай, гэтымі «тэатраламі». Мае сябры і знаёмыя не хочуць выходзіць. Яны баяцца. Яны ўсё разумеюць, але настолькі запалоханыя, што не могуць папросту ўзяць і выйсці», – кажа адзін з удзельнікаў акцыі Дзяніс Красачка.

Зрэшты, паводле ініцыятараў, і паўтара дзясятка на вуліцы – падстава для аптымізму.

«Нешта пачынаецца. Ну, мы б хацелі, каб адразу – камфортна і прыемна, а таксама еўрапейскія каштоўнасці. Гэткага не бывае! Калі вы дваццаць гадоў назапашвалі раба ў сабе – яго выціскаюць па кроплі, а не адразу і цалкам», – кажа Анатоль Лябедзька, ініцыятар акцыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”99017″ img_size=”large”][vc_column_text]25 студзеня напачатку працэсу над аўтарамі патрыятычных графіці амапаўцы жорстка збілі Максіма Шыцікава і Паўла Сяргея, якія зладзілі акцыі салідарнасці з падсуднымі, а таксама журналіста Паўла Дабравольскага, які спрабаваў зафіксаваць брутальнае затрыманне актывістаў. Пазней усе трое пацярпелыя былі аштрафаваныя нібыта за непавагу да суда і непадпарадкаванне законным дзеянням міліцыі.

Сённяшняя ж акцыя прайшла без збіцця і затрыманняў. Аднак, прынамсі на сямёх удзельнікаў міліцыянты склалі пратаколы.

Алесь Макаеў, прадпрымальнік і грамадскі актывіст, кажа, што змагацца трэба не толькі ў інтэрнэце:

«Ёсць права на мірныя сходы грамадзянаў, якое груба парушаюць. Парушаюць і і міжнародныя нормы, і беларускую Канстытуцыю».

Міліцыянты перапісалі дадзеныя і журналістаў, якія асвятлялі падзею. Гэта тое, што трэба ведаць пра яшчэ адно канстытуцыйнае права беларусаў – права на свабоду слова і распаўсюд інфармацыі.

Валер Руселік