Мясныя махінацыі гомельскіх чыноўнікаў


Мясны скандал і, як вынік, арышты чыноўнікаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, працаўнікі КДБ затрымалі першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму Аляксандра Максіменку, а таксама генеральнага дырэктара Гомельскага мясакамбінату Рычарда Стэфановіча. Сярод іншых затрыманых – шэраг службовых асобаў прадпрыемства. Прычына – не толькі ў магчымых разборках паміж карупцыйнымі кланамі ў вобласці, кажа Святлана Гальдадэ, якая ў першай палове 1990-ых гадоў узначальвала Гомельскі Савет дэпутатаў.