Мірны cкарае «Australian open»


Максім Мірны і Трыт Г’юі прабіліся ў трэці раўнд парнага разраду «Australian open». У другім коле беларуска-філіпінскі тандэм нанёс паразу бразільскаму дуэту Тамаз Бэлуччы / Марсэлу Дэмалінэр 5:7, 7:6, 6:4.

Тым часам у адзіночным разрадзе адбыліся знакавыя падзеі для двух спартоўцаў. Роджэр Фэдэрэр, трэцяя ракетка свету, у трэцім коле перамог балгарына Грыгора Дымітрава 6:4, 3:6, 6:1, 6:4. Тым самым швейцарац стаў першым гульцом у Адкрытай эры, які атрымаў трохсотую вікторыю на турнірах «Вялікага шлема». У жанчын паводле гэтага паказніка лідаруе знакамітая Марціна Наўрацілава – 306 вікторыяў.

Тым часам Марыя Шарапава, чацвёртая ў рэйтынгу WTA, у трэцім коле на кортах Мэльбурну за дзве гадзіны і 16 хвілінаў выгуляла ў амерыканкі Лорэн Дэйвіс 6:1, 6:7, 6:0. Гэтая перамога сталася для расяянкі юбілейнаю – шасцісотай за кар’еру.