Міністэрства юстыцыі: Навошта вам палітыка? Лепш збірайце грыбы!


Рэкордная лічба прэтэндэнтаў, якія зробяць парламенцкую кампанію цікавай і канкурэнтнай. Гэтак Лідзія Ярмошына ацаніла папярэднія вынікі падачы дакументаў ад патэнцыйных кандыдатаў на дэпутацтва. А для большай вастрыні, упершыню за доўгі час, старшыня ЦВК уключыла ў Назіральную раду ў пытаннях медыяў прадстаўніка незалежных журналістаў. Што праўда, на гэтым разгул паказальнай лібералізацыі скончыўся.

Фота – mobilmusic.ru