Міліцыя працягне біць беларусаў?


Каты ў цывільным. Праваахоўнікі, якія нагамі топчуцца па твары ды збіваюць журналіста. А таксама самы справядлівы суд, які на падставе хлуслівых сведчанняў за гэткую паслугу выстаўляе рахунак – Br 9,5 млн штрафу. Ахвяра – журналіст Павел Дабравольскі, які меўся асвятляць справу графіцістаў напярэдадні. А трапіў сёння здымаць пабоі.