Міліцыя дыскрэдытуе заўзятараў і Пагоню


Цяпер да правасуддзя беларускага. Паўтара года ўмоўна – за хуліганства для футбольнага заўзятара Яўгена Пашкевіча: гэткі вырак агучыў раёны суд у Жыткавічах. Хаду гэтае гучнае справы асвятляў наш тэлеканал і сачыў за лёсам яе ўдзельнікаў.

Родныя асуджанага зазначаюць: пасля суда засталося больш пытанняў, чымся адказаў. Міліцыя ж скарысталася справаю, каб дыскрэдытаваць не толькі рух заўзятараў, але і нацыянальную сімволіку.