Міхаіл Русы на абвінавачанні з боку Расеі: «Разбаўляць малако сухім нявыгадна»


Беларусы, у сілу сваёй сквапнасці і нядобрасумленнасці, дадаюць у натуральнае малако – сухое, а пішуць – што яно цалкам натуральнае. Гэткія закіды агучыў раней кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт. А віцэ-прэмʼер Беларусі Міхаіл Русы кажа, што гэта, паводле яго выразу – эканамічны дэбілізм. Па-першае, разбавіць малако ў ходзе пастэрызацыі немагчыма тэхнічна, бо ўся аўтаматыка герметызаваная. А па-другое, гэта ня мае сэнсу, бо сухое малако даражэйшае, чым натуральнае і яго выгадней прадаваць асобна.

Фота: TUT.BY