Менскія зубры перасілілі


Менскія «зубры» нарэшце перарвалі сваю трохматчавую беспераможную серыю ў гульнях КХЛ і на сваім лёдзе здолелі нанесці паразу магнітагорскаму «Металургу» – 6:4.

У чарговым матчы групавога этапу СЕГА-лігі сустракаліся паўфіналісты мінулага сезону: Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова вырваў вікторыю з розніцаю адзін мяч у гасцях у македонскага «Вардару», 28:27.

Вызначыліся ўдзельніцы паўфінальнай стадыі ад Чырвонай групы на выніковым турніры ВТА ў Сінгапуры. У заключны дзень групавога этапу расяянка Марыя Шарапава нанесла паразу Флавіі Пэннэце 7:5, 6:1 і з першага месца трапіла ў ½. Італьянка, паводле сайту ВТА, вырашыла на гэтым скончыць сваю кар’еру.