Менскія "Цмокі" упершыню развілі свой стартавы поспех


Цмокі другі раз стартавалі з перамогі ў Адзінай Лізе ВТБ, прычым, зноў, як і пазалетась у Рызе.

Сённяшняя гульня супраць краснаярскага “Енісею” прынесла беларускай дружыне удачу ў оўвэртайме – агульны вынік 94:93.

Краснаярцы сталіся шчаслівымі супернікамі для галоўнага трэнера менчукоў Ігара Грышчука, які летась акурат прыйшоў пад матч з “Енісеем” и атрымаў першую сваю менску перамогу.

А сёння зноў пайшлі пікн-ролы з карысцю ад цэнтравога Гэрэта Штутца, які да сярэдзіны другой чвэрці ўжо набраў 14 пунктаў. Супернік паставіў “зону”, якая дапамагла прывесці матч да 13 пунктавай перавагт “Енісею” на сярэдзіне заключнага перыдяу. А пазней дальняе трапленне Аляксандра Кудраўцава дапоўніў куражысты ў гэты вечар Джастын Грэй.

Менчукі адгулялі 10 пунктаў за дзве хвіліны, перавялі гульню ў дадатковы перыяд, і енавіта кідок разыграўцы “Цмокаў” Грэя стаў вырашальным у оўвэртйаме. 18 кастрычніка, у нядзелю – першы хатні двубой. А 17.30 на “Менск-Арэне” “Цмокі” прымаюць чанкт-пецярбургскі “Зеніт”