Менскае «Юнацтва» адпомсціла салігорскаму «Шахцёру» за пазаўчарашні матч


Хакей

Менскаму «Юнацтву», як вядома, не давялося на белым кані праскочыць скрозь шэрагі статыстаў на ягоным фоне ў плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбаю. На восьмым матчы прыйшлося крыху адступіць. І, паводле галоўнага трэнера «мядзведзяў» Міхаіла Захарава, пяты двубой супраць салігорскага «Шахцёра» будзе абсалютна не лішнім. Як зразумелі журналісты, ведаючы правадыра «мядзведзяў» – у выхаваўчых мэтах.

Тэніс

20-цігадовая японская тэнісістка Наомі Осака не задаволілася толькі на мінулым тыдні выгуляным турніры ў амерыканскім Індыян-Ўэлзе і ўжо на наступных спаборніцтвах атрымала гучную перамогу над 23-охразоваю пераможцаю турніраў «Вялікага шлема» – амерыканкаю Сэрынаю Ўільямз, прычым вельмі зневажальнаю для маладой маці – 6:3, 6:2.

Гандбол

Жаночая зборная Беларусі па гандболе атрымала першую перамогу ў кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату Еўропы гэтага года. Па-іншаму не магло і быць. У суперніцах было ўсяго толькі Косава, якое хоць і балканскае, але ледзь-ледзь распачынае сваю міжнародную гульнявую гісторыю.

Алесь Пуціла, «Белсат», vk.com/hcjunost