Менскае «Дынама» саступіла «Аўтамабілісту» пасля серыі крутых перамогаў


Хакей

Пацешыўшы аматараў вострых адчуванняў пераможнымі дублямі над моцнымі свету Кантынентальнай хакейнай лігі – санкт-пецярбургскім СКА ды магнітагорскім «Металургам» – «Дынама» (Менск) памкнулася ўзяць рэванш у екацярынбургскага «Аўтамабіліста», якому саступіла ў сярэдзіне верасня ў беларускай сталіцы 1:3. Але гэтым разам узяць браму суперніка не ўдалося наагул, і, прапусціўшы па шайбе ў першым і трэцім перыядах, «зубры» вяртаюцца дадому ў панылым настроі. Параза 0:2.


Няўстойлівасць маральная і фізічная, «памяркоўнасць», якая беларускім спартоўцам у камандных відах толькі перашкаджае. Такія, паводле нашага калегі і эксперта, аглядальніка газеты «Прессбол» Вячаслава Федарэнкава можна зрабіць высновы з бязвольнага саступлення зборнай Беларусі ў суцяшальным раўндзе чэмпіянату свету, калі абодва матчы аддалі Даніі і зноў апусціліся ў дывізіён 1.

Тэніс

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч яшчэ ніколі не крочыла так імкліва ўгору па рэйтынгу Жаночай тэніснай Асацыяцыі, як напачатку гэтага года. Прабіваючыся ў асноўную сетку турніру ў аўстралійскім Брысбане з прызавым фондам $ 1 млн праз кваліфікацыю, 23-х гадовая беларуска стала першаю, хто трапіў у фінал пасля старту ў папярэднім раўндзе адбору.

Алесь Пуціла, «Белсат», фота: hc-avto.ru