Менскае "Дынама" перахапіла ініцыятыву ў казахстанскага "Барыса" з Астаны


Дзявятая каманда Заходняй Канферэнцыі Чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі “Дынама”(Менск) гуляе свой 16-ы матч рэгулярнага сезону супраць казахстанскага “Барыса” з Астаны і пасля двух перыядаў, пацярпеўшы паразу ў першай траціне 0:1, ужо вядзе з лікам 5:2. А зборная Расеі зноў перамагла на чэмпіянаце Еўропы па валейболе сярод жаночых камандаў. Гэтым разам спаборніцтвы прымалі Бельгія і Нідэрланды. Вырашальны матч, які прайшоў на Арэне «АгОй» у галандскім Ратэрдаме, нашыя ўсходнія суседкі ўсухую выгулялі ў гаспадынь, 3:0.