МАЗ не даў рады на «Дакары»


Непрыемныя весткі прыйшлі з восьмага этапу прэстыжнага знакамітага ралі-рэйду «Дакар». Адзін з трох беларускіх экіпажаў «МАЗ-СПОРТаўта» пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча, сышоў з дыстанцыі і не зможа больш працягваць удзелу ў марафоне.

Маршрут гэтага этапу праходзіў па рэчышчах высахлых рэк і бездаражы ды, на прызнанне рэйсэраў, стаўся пакуль самым складаным на «Дакары». У МАЗа Сяргея Вязовіча ўзніклі праблемы з рухавіком яшчэ на першым адрэзку спецадцінка. Ім не ўдалося аператыўна высветліць, чаму не спрацаваў матор. Разбірацца ў прычынах будуць ужо на заводзе, куды агрэгат адправяць адразу пасля марафону. Яшчэ адзін наш экіпаж, вядомы Аляксандрам Васілеўскім, фінішаваў на восьмым этапе толькі на 27-ым радку праз праблемы з электрыкаю. У агульным заліку лідаруе галандзец Хэрард дэ Роой на «Івэко», Васілеўскі і кампанія пакуль толькі 18-ыя. У класе матацыклы першынствуе прадстаўнік КТМ аўстраліец Тоўбі Прайс.