Аб'ектыў 16.03.2018 Мастачка падрыхтуе на стагоддзе БНР двухметровы габелен


«О, Беларусь, мая шыпшына!» – менавіта радкі Уладзіміра Дубоўкі прыходзяць на памяць, калі глядзіш на яшчэ не скончаную і безназоўную працу мастачкі Святланы Баранкоўскай. Габелен, які тчэ майстрыха, прысвечаны 100-годдзю абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі і ствараецца адмыслова да гэтай даты.

У працы над габеленам выкарыстоўваюцца ніткі не толькі розных колераў, але і рознай фактуры. Гэта дазваляе зрабіць карціну больш аб’ёмнаю ды выразнаю – нават звычайны белы колер выглядае па-рознаму. А задуму габелена майстрыха выношвала больш за год.

«На пачатку ўбачыла такія галінкі на фоне асфальту, цяжкога неба і гэтая вязь, галіначкі якія проста прасвечваліся і было вельмі прыгожа 59 але ў іх не было глыбіні. А потым узгадала Франца Сіўко з яго «Удогам», – дзеліцца Святлана.

«Удог» – гэта прыпавесць Франца Сіўка пра тое, што здараецца з людзьмі, якія адмаўляюцца ад сваіх каранёў. Менавіта гэтаму віцебскаму пісьменніку Святлана Баранкоўская ўдзячная за сваё станаўленне як творчай асобы. А вобразы з твору моцна паўплывалі на выгляд габелена.

Цяпер майстрыха працуе па 20 гадзінаў штодня, каб паспець завяршыць габелен да 25-га сакавіка. Выстава «Бацькаўшчына», якую ладзіць Саюз мастакоў, мае адкрыцца ў менскім Палацы мастацтваў 4-га красавіка.

Ірына Дарафейчук, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары