Масленка па-беларуску


Як праводзіць зіму, каб яна ўжо больш не вярнулася? Нашыя вынаходлівыя продкі мелі мноства спосабаў. Некаторыя традыцыі мы святкуем дагэтуль. У менскім доме-музеі Ваньковічаў і масленіцу адсвяткавалі, і нашыя старажытныя абрады ўзгадалі. І ўсё з дапамогаю адмыслова запрошаных гасцей, якія стварылі музычную частку свята.