Масавыя звальненні ў Жлобіне


Зʼязджаць у пошуках лепшай долі ці паверыць уладам і чакаць паляпшэння? Такі выбар паўстаў перад дзясяткамі працаўніц Жлобінскай птушкафабрыкі, з якімі проста не працягнулі дамоваў. Кіраўніцтва Гомельскай вобласці прапанавала гараджанам ехаць паднімаць калгасы.