Масавыя ператрусы адбыліся ў Маскве


Сёння раніцай у Маскве адбыліся ператрусы ў офісах ды ў супрацоўнікаў «МБХ медыя», «Адкрытай Расеі», а таксама ў арганізатара кампаніі «Нет!» Юліі Галяміной. Прышлі следчыя і дадому да каардынатара праекту «Праваабарона Паштоўка» Аляксея Пранішнікава ў Томску. Следчыя дзеянні адбыліся ў межах справы кампаніі ЮКАС 2003 года, але апазіцыянеры і журналісты сцвярджаюць, што гэта толькі штучна выцягнутая праблема.

Генадзь Фёдараў спрабаваў трапіць у кватэру галоўнага рэдактара «МБХ медыя» Сяргея Прастакова. Раніцаю з ператрусамі прыйшлі таксама ў кватэру каардынатаркі «Открытой России» Таццяны Усманавай. Сілавікі пагражалі фігурантам выламаць дзверы ды не рэагавалі на просьбы пачакаць адваката.

«У мяне сканфіскавалі два кампутары, тэлефон, усе крэдытныя картачкі і кучу нейкіх паперак – запісы, старыя нататнікі. Сканфіскавалі ўсю паперу, на якой нешта было напісана: усё тое, што было ў маёй хаце», – распавядае Таццяна Усманава, каардынатарка «Адкрытай Расеі».

Пазней стала вядома, што ператрусы таксама і ў каардынатаркі праекту «Правозащита Открытки» Вольгі Гарэлік ды муніцыпальнай дэпутаткі Юліі Галямінай. Да яе Следчы камітэт не пускаў ня толькі адваката, але і дактароў хуткай. Таксама з ператрусамі прыйшлі ў офіс руху «Адкрытай Расеі» і рэдакцыю «МБХ медыя». Пераважна канфіскоўвалі тэхніку і паперы. Адваката ў офіс «Адкрытай Расеі» не пусцілі.

Фармальнаю прычынаю такіх дзеянняў праваахоўнікі называюць справу Юкасу сямнаццацігадовае даўніны. Галоўным фігурантам справы быў экс-кіраўнік нафтавай кампаніі, а цяпер лідар руху «Адкрытая Расея» Міхаіл Хадаркоўскі. У офіс арганізацыі сёння таксама прыйшлі з ператрусам.

«Вобшукі – гэта звычайная помста Пуціна і сілавікоў за тое, што мы выступаем супраць абнулення тэрмінаў дзейнага прэзідэнта, супраць аўтарытарнай дзяржавы, якая цяпер у нас усталявалася. Гэта іхная спроба адпомсціць, запалохаць, але яна ўсё роўна не атрымаецца, бо мяне нічым нельга запалохаць, так што няхай яны паслабяцца і нават не спрабуюць», – мяркуе Юлія Галяміна, арганізатарка кампаніі «НЕТ!».

Арганізатары кампаніі «НЕТ!» звязваюць следчыя дзеянні з запланаваным на 15 ліпеня мітынгам супраць прызнання вынікаў галасавання аб папраўках у расейскую Канстытуцыю. Волевыяўленне праходзіла цягам цэлага тыдня і скончылася першага ліпеня. Паводле афіцыйных вынікаў, змены ў асноўны закон краіны падтрымалі амаль 78 адсоткаў удзельнікаў галасавання.

Святлана Аўчарова, Бажэна Варано, «Белсат»