Аб'ектыў 26.11.2018 Марскі бой у Азоўскім моры. Як усё пачалося?


Тое, што яшчэ ўчора раніцаю выглядала як непаразуменне на моры, прывяло да стральбы на паражэнне, захопу ўкраінскіх караблёў, практычна блакады Азоўскага мора і ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне. Як пачынаўся новы віток расейска-ўкраінскай вайны?

Прыкладна а сёмай гадзіне раніцы ўчора два ўкраінскія браняваныя катары ды адзін буксір здзяйснялі пераход з Адэсы ў Марыупаль у раёне Керчанскай пратокі. Ім насустрач выйшлі расейскія караблі берагавой аховы.

«Немедленно застопорите ход, иначе я открою по вам огонь!»

Абвінаваціўшы ўкраінцаў у незаконным уваходзе ў берагавыя воды Расеі, ахоўны карабель «Дон» пайшоў на таран буксіра «Яны Капу».

«Давай, бл***! Давай, бл***! Держаться всем, су**, бл***! Ох, хорошо!»

Праход пад Керчанскім мостам заблакавала расейская баржа. Тым часам з Марыупалю выйшлі два ўкраінскія браняваныя катары. Але ўжо праз некалькі гадзінаў над квадратам інцыдэнту завісла расейская авіяцыя. Караблі памежнай службы адкрылі агонь па ўкраінцах на паражэнне і заклікалі іх здавацца.

– Раненые, лежачие раненые, нужна помощь!

– Руки вверх всем на судне, руки вверх. Если увидим оружие в руках или под одеждой, будем открывать огонь!

Шасцёра ўкраінскіх маракоў былі параненыя. Усе тры караблі ўвечары былі захопленыя і пазней пераведзеныя ў Керчанскі порт. У расейскім палоне апынуліся больш за дваццаць вайскоўцаў. Тым часам Кіеў падняў па трывозе ўсе свае ўзброеныя сілы.

Паводле двухбаковай дамоўленасці 2003-га года, вайсковыя ды гандлёвыя караблі маюць права ўваходзіць і выходзіць з акваторыі Азоўскага мора. Дакументу пасля анексіі Крыму не пераглядалі, аднак Расея патрабуе папярэджваць аб праходзе караблёў. Пры гэтым у Кіеве заяўляюць, што адпаведнае папярэджанне было высланае.

Усевалад Шлыкаў, belsat.eu

Фота: Crimean Branch of the Russian Federal Security Service / TASS / FORUM

Глядзі таксама
Каментары