Аб'ектыў 09.02.2017 Маленькі пернік на фоне бізуна. МНС спыняе праверкі бізнесу


Рэпрэсіі на фоне шырокіх ліберальных жэстаў. Бізнесоўцу Аляксандру Кныровічу выстаўленае афіцыйнае абвінавачанне – ухіленне ад падаткаў, паведамляе камітэт дзяржбяспекі. Адначасова ўлады робяць шырокі жэст насустрач астатнім бізнесоўцам. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях спыняе праверкі малога і сярэдняга бізнесу. Што гэта – адцягванне ўвагі ад рэпрэсіяў ці пачатак абяцанай кампаніі па лібералізацыі дзелавога клімату?

Фота: alexiptoto.com

Глядзі таксама
Каментары