Махавік рэпрэсіяў закруціўся


Менш за тыдзень ідзе збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, а звесткі пра ціск на апанентаў улады прыходзяць амаль штодня. У выпадку падтрымання альтэрнатыўнага кандыдата або ўласных дэпутацкіх амбіцыяў варта рыхтавацца да сюрпрызаў. Напрыклад, можна без прычыны трапіць у пастарунак, як гэта сталася з патэнцыйным кандыдатам Паўлам Стэфановічам.