Магілёўскія ўлады раззлавалі працаўнікоў аварыйна-дыспетчарскай службы


Зіма – складаны час для камунальнікаў, калі ў горадзе адбываецца шмат аварыйных сітуацыяў. І менавіта ў такі час Магілёўскі гарвыканкам вырашае «аптымізаваць» Аб’яднаную аварыйна-дыспетчарскую службу – фірму скасаваць, а працаўнікоў перавесці ў іншае месца, з горшымі ўмовамі.