Лукашэнка: Я і беларусы не пацерпім ціску Расеі


Ад спрэчкі субʼектаў гаспадарання – да палітычнага скандалу на найвышэйшым узроўні. Занадта многа праблем – гэтак беларуска-расейскія стасункі ацаніў Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць тактыку Расеі ў газавай спрэчцы непрыкрытым ціскам на Беларусь і, у адказ, пагражае зменшыць удзел афіцыйнага Менску ў інтэграцыйных праектах Крамля.