Лукашэнка мілуе наменклатуру з «штрафбатаў»


Узяў хабар, сеў, выйшаў і зноў стаў кіраваць. Спіс чыноўнікаў-карупцыянераў, якія з турмы не проста выходзяць датэрмінова, а яшчэ і трапляюць на кіроўныя пасады, папаўняецца ўсё новымі прозвішчамі. А найвялікшы змагар з карупцыяй у краіне гатовы памілаваць любога, хто будзе аддана служыць дзяржаве – і, вядома, скампенсуе шкоду.