Лукашэнка да рэформаў гатовы, але праводзіць іх не будзе


Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да дэпутатаў старога і новага складу абедзвюх палатаў. Да рэформаў кіраўнік гатовы, але зноў ведае лепш за ўсіх незалежных эканамістаў ды дэкларуе: «па-бандыцку» праводзіць зменаў не будзе, як, маўляў, гэтага хоча апазіцыя. А таму лепш рэформаў увогуле не праводзіць, а толькі ўдасканальваць беларускі дабрабыт. Толькі ці гэта і не ёсць бандытызмам у дачыненні беларусаў?

Фота – president.gov.by