Лідчукі прагнуць Кубак УЕФА


Чэмпіён Беларусі па міні-футболе, або футзале, як прынята называць гэтую разнастайнасць самай папулярнай на свеце гульні, клуб «Лідсельмаш», дадаў аптымізму ў элітным раўндзе Кубка УЕФА, выгуляўшы ў іспанскім Тарэхон-дэ-Ардосе двубой першага гульнёвага дня. Французскі «Крэнлен-Бісэтр Юнайтэд» каманда пад кіраўніцтвам Віктара Тарчылы перамагла з лікам 4:2. Хаця, паводле меркавання нашага эксперта, заняць першае месца для «Фіналу чатырох» будзе надзвычай складана.

Прынамсі, лідчукі мелі добрую магчымасць выступіць лепей у элітным раўндзе, чым два папярэднікі-суайчыннікі, «Дарожнік» і «Вітэн», за апошнія дзесяць гадоў. І імкнуцца скарыстацца гэтым, ужо сёння гуляючы супраць славенскага «Дабовэцу» Пасля першай паловы нашая дружына была наперадзе… Пункты вельмі важныя. Яны ўплываюць на каэфіцыент краіны ды непасрэдна клубу. Бо, напрыклад, чэмпіён Еўропы, Італія, дэлегавала свайго пераможцу, клуб «Пэскара», з прычыны ранейшых хібаў спачатку ў папярэдні раўнд. Цяпер апенінцы лідаруюць у іхнай групе. А першаю ў “Фінал чатырох” трапіла расейская “Югра” з гораду Югорск, якая выгуляла ўсе свае двубоі на турніры ў Вугоршчыне.

А ў класічным футболе распачаліся матчы раўнду плэй-оф для вызначэння апошніх удзельнікаў Чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Францыі ў 2016 годзе. І першы вынік можна назваць нечаканым. Зборная Вугоршчыны перагуляла Нарвегію ў Осла 1:0. І вярнулася ў Будапешт з найлепшым настроем перад гульнёю ў адказ 15 лістапада. Вугорскія футбалісты маюць шанец трапіць на топ-турнір упершыню за тры апошнія дзесяцігоддзі.