Лібералізацыя МУС не для ўсіх


Не штраф, а толькі папярэджанне. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі абяцае менш караць грашыма, а праводзіць больш тлумачальных размоваў з грамадзянамі. Пра магчымую лібералізацыю Адміністратыўнага кодэксу МУС паведаміў на сваёй старонцы ды там жа запытаў беларусаў: у якой ступені новаўвядзенні акажуцца мэтазгоднымі? Стаўленне да іх неадназначнае. Да таго ж ужо сёння вядома, што палёгкі закрануць далёка не ўсіх.