Леанід Злотнікаў: «Або вырасце курс долара, або знізяцца заробкі»


Абядненне насельніцтва, высокая інфляцыя, новыя пазыкі. Такая перспектыва становіцца ўсё больш імавернаю дзякуючы нястачы валюты ў Беларусі. Як прызнаецца ўлада, паказнікі экспарту зноў праваленыя, і краіна страціла чарговыя мільярды долараў. Эканамісты не сумняваюцца, што найбольш балюча адчуюць на сабе крызіс спажыўцы.