Лазні становяцца раскошаю


Брудныя кошты і чыстыя мары беларускіх лазняў ды СПА – чыноўнікі хваляцца, што ўсё больш турыстаў прыязджае ў нашую краіну менавіта для гэтага. А што з беларусамі? На Віцебшчыне ўзгадваецца анекдот: а мы не лянівыя – можам і падрапацца. Пайсці ў лазню стала не толькі прыемнасцю, але і раскошаю. Кошты ў віцебскіх лазнях павысіліся ўдвая. І паўстала пытанне: колькі разоў на месяц наведаць лазню, з парам ці без?