Лаўрэаты прэміі ў галіне абароны правоў чалавека–2016

Штогадовая нацыянальная прэмія ў галіне абароны правоў чалавека ад парталу «Хартыя’97». Сярод лаўрэатаў – розныя людзі, якіх лучыць адно – змаганне за Беларусь. Узнагароду заснавалі амаль дваццаць гадоў таму. А з 2013-га яна носіць імя лідара беларускага адраджэння – Віктара Івашкевіча.



Каментуе Наталля Радзіна, рэдактарка charter97.org:

«З 2013 года мы ўзнагародзілі больш за сотню мужных, рашучых беларусаў, якія змагаюцца за правы чалавека, за лепшую будучыню, за свабоду Беларусі. І на самой справе мне падаецца, што такія прэміі падтрымліваюць людзей у гэтай барацьбе».

Лаўрэатам прэміі–2016 стаўся журналіст «Нашай нівы» Ягор Марціновіч за фіксаванне завышанай яўкі на апошніх парламенцкіх выбарах.

Эканаміста Леаніда Злотнікава адзначылі за пазіцыю сумленнага навукоўца, а былога палітвязня і аднаго з заснавальнікаў руху «Зубр» Вадзіма Кабанчука ўзнагародзілі за актыўны ўдзел у якасці валанцёра ў зоне АТА на ўсходзе Украіны.

Атрымаў прэмію і лідар рок-гурта «Крама» Ігар Варашкевіч. Паводле арганізатараў, шэраг ягоных песняў увайшоў у залаты фонд музыкі беларускага супраціву.

Падпісвайся на telegram Белсату

Глядзі таксама