Аб'ектыў 29.10.2015 «Ланцуг памяці» ахвяраў НКВД у Менску


Помніць пра злачынствы сталінізму ды спыніць новыя рэпрэсіі супраць беларускага грамадства. Сёння лідары апазіцыі ўшанавалі памяць тых, каго роўна 78 гадоў таму расстралялі ва ўнутранай турме НКВД БССР – так званай «амерыканцы».

Каля паўсотні чалавек паўсталі ў «Ланцуг памяці» акурат насупраць будынку КДБ, расцягнуўшыся на сотні метраў. Удзельнікі запальвалі знічы ды ставілі іх на прыступкі будынку. Арганізатары сённяшняй акцыі каля будынку КДБ наўмысна прасілі людзей прыходзіць без сцягоў і плакатаў.

Глядзі таксама
Каментары