Куля – падарунак на 8 Сакавіка: падрабязнасці патройнага забойства ў вёсцы Азярніца


Увечары 8 сакавіка 66-гадовы жыхар Лунінца застрэліў цешчу, жонку, швагра і спрабаваў забіць сябе. Яшчэ да здарэння жыхары вёскі Азярніца бачылі, што мужчына паводзіў сябе неадэкватна.

Жыхарка вёскі Азярніца: «То гаварыў, што гэты мужык, торба вялікая, і з торбы нешта тырчыць як зброя. І кажа, хадзіў туды-сюды, то заполлем, то сялом, такі, бы ненармальны. Мо разоў 10 прайшоў».

Жанчыну ў вёсцы добра ведаюць і памятаюць, яна пераехала ў Лунінец пасля таго, як выйшла замуж.

Жыхарка вёскі Азярніца: «Знайшла сабе гэтага кавалера. Па ўсіх дадзеных ён быў ужо жанаты. Такія размовы ў Азярніцы гавораць».

Зяця ў вёсцы слаба ведаюць, але кажуць, што яны прыязджалі наведваць маці жанчыны, якая трымала гаспадарку.

Жыхарк вёскі Азярніца:

– «Працавала ў калгасе, у паляводстве».

– «А якая яна была?»

– «Добрая жанчына».

Брат жанчыны жыў таксама ў Азярніцы. Працаваў у калгасе і трапіў пад скарачэнне, іншай працы не знайшоў.

Жыхарк вёскі Азярніца: «Брат разышоўся з жонкаю і жыў там, каля маці».

Вяскоўцы кажуць, што жанчына з’ехала з Лунінца ад мужа ў родную вёску.

Наталля Бярозка, стараста вёскі Азярніца: «Дзеці казалі, што пасварыліся. Прыехала сюды, да маці, а што там ужо было, ніхто не бачыў, толькі ўжо бачылі, як міліцыя прыехала».

Таццяна Грудзько, суседка: «Жыў кепска з гэтай жонкаю. Там ён увогуле з яе здзекаваўся гэты час ужо. То яна прыйшла сюды жыць да маці. Увечары прыехала з сумачкаю. Сказала, усё хай яму застаецца, а я пайду так як стаю. А ён на другі дзень прыехаў і пабіў іх».

Суседка забітай кажа, што жанчына раней скардзілася на зяця.

Таццяна Грудзько, суседка: «Казала, што Галя на пенсію, і прыедзе сюды жыць. Бо кепска ён ставіўся да яе».

Сваякі забітых адмаўляюцца размаўляць з журналістамі.

Мужчына стрэліў і сабе ў галаву, але застаўся жывы. Цяпер ён шпіталізаваны і перабывае пад канвоем.

Вольга Чайчыц, Андрусь Козел, «Белсат»