Аб'ектыў 02.04.2016 «Крумкачы» зарабілі першы пункт


Менскія «Крумкачы» на старце свайго выступу ў эліце беларускага футболу адразу ж зарабілі першы пункт. Прычым на выездзе. Сёння дружына пад кіраўніцтвам Алега Дулуба згуляла ўнічыю з бабруйскаю «Белшынаю», 1:1, прапусціўшы мяч ужо на чацвёртай хвіліне, але ў тым жа першым тайме адгуляўшыся – праз гол Яўгена Шыкаўкі. Пачатковы тур новага чэмпіянату скончыцца 3 красавіка.

Глядзі таксама
Каментары