«Крумкачы» абʼядналіся з «Крыніцай»


Даўняе сяброўства футбольнага праекту «Крумкачы» ды кампаніі «Крыніца» мае толькі здаровы сэнс і шчырыя дачыненні. Сёння стала афіцыйна вядома, што новая зорка на футбольным небасхіле Беларусі займела партнёра ў выглядзе «Крыніцы» на тры гады.

Што, праўда, не закрые поўнасцю праблемы ліцэнзавання, але як першы крок у будучыню – важкае падтрыманне. І спадзяванне на тое, што, распачаўшы сезон на стадыёне футбольнага клубу «Менск», вяртанне дадому не затрымаецца.