Колькі беларусаў за бел-чырвона-белы сцяг?


За бел-чырвона-белы сцяг – 10 тысяч подпісаў. Столькі літаральна за месяц сабралі актывісты дзеля надання нацыянальнаму сімвалу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Збор подпісаў у грамадскіх месцах завершаны. Падпісантаў – менш за 1 % ад колькасці жыхароў краіны. Гэта поспех ці правал акцыі? І які адсотак дэмакратычных актывістаў збіраў подпісы?